Новости Профориентир Обучение Работа Work&Travel Тренинговый центр
Дискуссии RSS-каналы English intro Партнерам Работодателям В избранное Стартовая
ДАЙДЖЕСТ

09:32 20.04.2018 Стартовал образовательный курс по интернет–маркетингу для жителей малых городов Беларуси

00:03 18.04.2018 ГАЛЕРЕЯ "Ў" ИЩЕТ ВОЛОНТЕРОВ (К)

00:04 17.04.2018 Alumni Forum Belarus 2018

11:34 13.04.2018 Тренинг по дебатам в Минске

23:48 04.04.2018 Успей зарегистрироваться на образовательный курс по интернет–маркетингу!

15:14 05.04.2018 Афиша образовательных мероприятий г. Витебска для взрослых (01.04 - 30.04.2018)

15:50 29.03.2018 Стипендия для студентов аспирантуры в Германии

11:32 29.03.2018 Набор в международную мастерскую форум-театра

10:52 29.03.2018 Волонтёрский проект в Бельгии в рамках программы ЕВС

11:20 14.03.2018 Подготовка выпускников Беларуских вузов к поступлению в американские университеты и колледжи

Сакавіцкія Сустрэчы 2018

20 – 21 красавіка 2018 ў Мінску адбудзецца II Форум актыўных людзей «Сакавіцкія Сустрэчы 2018» - свята грамадзянскага актывізму i найбуйнейшая пляцоўка для абмену досведам і наладжвання дыялогу паміж актыўнымі грамадзянамi. На Форуме сустрэнуцца прадстаўнікi некамерцыйных арганізацый і ініцыятываў, устаноў адукацыі, навукі і культуры, СМІ, бізнесу, органаў мясцовай улады і кіравання.
Рэгістрацыя удзельнікаў да 15 красавіка 2018.

Сакавiцкiя Сустрэчы 2018 – гэта свята грамадзянскага актывізму i найбуйнейшая пляцоўка для абмену досведам і наладжвання дыялогу паміж актыўнымі грамадзянамi. На Форуме сустрэнуцца прадстаўнікi некамерцыйных арганізацый і ініцыятываў, устаноў адукацыі, навукі і культуры, СМІ, бізнесу, органаў мясцовай улады і кіравання. Мы вітаем тое, што актывізм набывае розныя формы і праявы, і лічым, што сіла грамадзянскай супольнасці менавіта ў разнастайнасці суб’ектаў і падыходаў.

Задачы Форума: прадэманстраваць разнастайнасць грамадзянскай актыўнасці, абмяняцца досведам і лепшымі практыкамі па дасягненнi пазітыўных змен у грамадстве, пашырыць міжсектарны дыялог і супрацоўніцтва, абмеркаваць шляхі павышэння ўкладу грамадзянскай супольнасці ў развіццё краіны.

У праграме Форума вас чакаюць:

  • дыскусіі з экспертамі і эксперткамі па акуальных пытаннях грамадзянскай супольнасцi i развiцця грамадскай актыўнасцi;
  • лепшыя практыкі паспяховых грамадскiх ініцыятываў i досвед узаемадзеяння грамадзян з СМI, бiзнэсам i органамi ўлады;
  • бясплатныя трэнінгі і майстар-класы;
  • адукацыйныя гульні;
  • выстава тавараў i паслугаў некамерцыйных арганiзацый i сацыяльных прадпрыемстваў;
  • новыя знаёмствы і кантакты.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаемяцца з аналітычнымі матэрыламі па развіцці грамадзянскай супольнасці і актівізму, індывідуальнымі гісторямі поспеху актывістаў, лепшымі практыкамі і інструментамі у сацыяльнай, экалагічнай і эканамічная сферах грамадзянскай актыўнасці, сацыяльнаму прадпрымальніцтву і сацыяльнай адказнасць бізнесу, гендэрнай роўнасці, ЛГБТК+ і антыдыскрымінацыі, пытанням супрацоўніцтва недзяржаўных арганізацый, СМІ і бізнесу, юрыдычным аспектам функцыянавання НКА, развіццю ўрбаністычных тэрыторый, гісторыі грамадзянская актыўнасці ў Беларусі і інш.

Падрабязная праграма ў хуткім часе будзе на сайце Форума і ў сацыяльных сетках – сачыце за навiнамi.

Каб узяць удзел у мерапрыемстве, неабходна запоўніць рэгістрацыйную анкету да 1красавіка 2018. Рэгістрацыйная анкета дае магчымасць патэнцыйным удзельнікам прапанаваць сваё мерапрыемства або прэзентацыю па тэме Форума ці паўдзельнічаць у выставе вырабаў, тавараў і літаратуры ў межах “Алеі ініцыятываў”.

Звярніце ўвагу, што колькасць удзельнікаў i ўдзельніц абмежаваная. Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне і харчаванне. Знайдзіце аднадумцаў і натхненне ў Сакавіцкіх сустрэчах!

Арганізатар Сакавіцкіх Cустрэчаў 2018 – Інфармацыйна-асветніцкі фонд «Новая Еўразія» ў партнёрстве з Адкрытым арганізацыйным камітэтам

Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы з’яўляецца членам Адкрытага арганізацыйнага камітэта Форума.

Пра папярэдняе мерапрыемства – Сакавіцкія сустрэчы – 2017 – можна паглядзець тут

Дата публикации: 13:50 02.04.2018
E-mail*
Доп.информация
Что отправить?Статью целикомАнонс
 
Комментарии к статье

Вход в систему

Пользователь  
Пароль
Связаться с нами 
Бюро «Карьера»             ©2009-2016, Все права защищены 
+375 29 6714119                                                                                                    
Создание сайта Разработка и размещение Веб-ресурсов