Новости Профориентир Обучение Работа Work&Travel Тренинговый центр
Дискуссии RSS-каналы English intro Партнерам Работодателям В избранное Стартовая
ДАЙДЖЕСТ

18:02 06.11.2018 Программа обмена Community Connections – 2019

18:28 17.10.2018 Студенческий семинар "Европейский опыт студенческого лидерства"

17:08 15.10.2018 Выпускной «Инкубатора мечты» в Минске

12:15 09.10.2018 Конкурс «Дзея для нефармальнай адукацыі»

16:33 08.10.2018 Общественная кампания «Учиться, чтобы действовать»

15:52 08.10.2018 Программа PFP «Стажировка в инновационном и предпринимательском секторе США»

13:49 08.10.2018 Онлайн-курс по государственному управлению и публичной политике

10:28 08.10.2018 Пезентация ECLAB 2018-2019

18:55 03.10.2018 В Витебске подвели итоги реализации мини-проекта «Уроки жизни для женщин»

09:29 03.10.2018 Лидерский тренинг «Диагностические инструменты»

Мінск ствараецца ў дапоўненай рэальнасці

“Адбудуем Мінск у дапоўненай рэальнасці” – такі праект распачаўся на платформе Talaka.by. Яго мэта – аднавіць будынкі Віленскага вакзала, Лютэранскай кірхі і Касцёла Святога Войцеха ў віртуальным выглядзе. Адраджаць гістарычны Мінск падобным спосабам узялася кампанія Chronosphere. 


Праект “Адбудуем Мінск у дапоўненай рэальнасці” дасць магчымасць мінчанам і турыстам “наведаць” тры важныя аб’екты сталіцы, якія ўжо не існуюць. Уладальнікі сучасных гаджэтаў змогуць пабачыць, як дакладна выглядалі гістарычныя будынкі, як яны зараз упісаныя ў гарадскі ландшафт. Экскурсаводы змогуць дэманстраваць турыстам стары Мінск.  

На дадзены момант кампанія Chronosphere мае дадатак на AppStore з аналагічнай назвай. Усе жадаючыя ўжо могуць пабачыць у рэальнасці Касцёл Тамаша Аквінскага, які знаходзіўся на Кастрычніцкай плошчы, Архірэйскае падвор’е (там, дзе зараз Дом афіцэраў) і Дом Чапскага.

Кампанія Chronosphere выступіла спонсарам адной з экскурсій Фэста экскурсаводаў, які прайшоў у Мінску ў красавіку. Экскурсанты прайшліся па цэнтры сталіцы і праз планшэты і мабільныя тэлефоны паглядзелі на Мінск 17-19 стст. Падчас экскурсіі стала відавочна: калі ў Мінску з’явяцца сотні будынкаў у дапоўненай рэальнасці, наш горада стане значна больш цікавым месцам для жыцця і прывабнай кропкай для турыстаў. А Беларусь – умацуе статус it-краіны.
Падтрымайце краўд-кампанію “Адбудуем Мінск у дапоўненай рэальнасці”! Спонсараў чакаюць вельмі цікавыя прапановы.



Створым Мінск у дапоўненай рэальнасці разам! 

Дапоўненая рэальнасць – тэхналогія сумяшчэння рэальных і віртуальных аб’ектаў на экране гаджэта. Чалавек можа на сваім мабільным тэлефоне або планшэце бачыць гістарычныя пабудовы, якія адсутнічаюць у рэальнасці. Гэтыя аб’екты будуць знаходзіцца побач з рэальнымі будынкамі, што стварае непаўторны эфект пагружэння ў мінулае. 

За дадатковай інфармацыяй пра аднаўленне Мінска ў дапоўненай рэальнасці можна звярнуцца да кіраўніка кампаніі Chronosphere Вадзіма Цяцёркіна па тэл.: +375 (29) 566-73-26.
Дата публикации: 20:09 07.05.2018
E-mail*
Доп.информация
Что отправить?Статью целикомАнонс
 
Комментарии к статье

Вход в систему

Пользователь  
Пароль
Связаться с нами 
Бюро «Карьера»             ©2009-2016, Все права защищены 
+375 29 6714119                                                                                                    
Создание сайта Разработка и размещение Веб-ресурсов