Новости Профориентир Обучение Работа Work&Travel Тренинговый центр
Дискуссии RSS-каналы English intro Партнерам Работодателям В избранное Стартовая
ДАЙДЖЕСТ

13:49 05.07.2018 Восьмая студенческая школа по экономике

09:53 06.06.2018 Академия повышения эффективности менеджеров и предпринимателей "Лiпень.PRO" 2018

20:21 18.06.2018 Инкубатор мечты начинает прием!

15:15 01.06.2018 Летний интеграционный палаточный лагерь-семинар «Круглое озеро-2018»

19:23 15.05.2018 Вучоба ў Швецыі

10:59 14.05.2018 Учебный курс «Агенты изменений против гендерного насилия»

09:43 14.05.2018 Молодежный обмен в Великобритании "Мое творчество имеет значение"

00:25 14.05.2018 Вторая конференция по альтернативному образованию

17:41 10.05.2018 ЕВС В ВАРШАВЕ С ОКТЯБРЯ 2018

20:53 07.05.2018 мастер-классе «Осознанная карьера»

Живая Библиотека. без ограничений

Жывая Бібліятэка запрашае на мерапрыемства, якое дапаможа даведацца болей пра людзей, што сутыкаюцца са стэрэатыпамі і забабонамі ў грамадстве, якія далёка не заўсёды спрашчаюць жыццё. Мінск, 14 ліпеня 2018 15:00–19:00. Уваход вольны! 


Лета – самы лепшы час, каб даведацца больш пра свет ды пра сябе. Кажуць, кнігі і падарожжы вельмі добра дапамагаюць у гэтай справе. Але гэта можна зрабіць і праз звычайную гутарку з іншым чалавекам.

Мы запрашаем вас на Жывую Бібліятэку – мерапрыемства, якое дапаможа даведацца болей пра людзей, што сутыкаюцца са стэрэатыпамі і забабонамі ў грамадстве, якія далёка не заўсёды спрашчаюць жыццё. Жывая Бібліятэка дае магчымасць пазнаёміцца з тымі, каго не сустрэнеш кожны дзень, зруйнаваць некаторыя стэрэатыпы і ўбачыць свет з іншага боку.

Мы прапануем вам сустрэцца з  Жывымі Кнігамі – людзьмі, якія маюць пэўную ідэнтычнасць, рэдкі занятак, унікальны досвед ці нязвыклы для “большасці” светапогляд. На Жывой Бібліятэцы вам шчыра адкажуць на пытанні, якія цікавяць вас. Гэта шанец зразумець, што ўсе мы розныя, але ўсе мы людзі, якія жывуць побач адно з адным. Больш інфармацыі пра фармат і арганізатараў вы можаце знайсці на нашым сайце http://humanlibrary.by/.

Гэтым разам Жывая Бібліятэка праходзіць у супрацы з Галерэяй сучаснага мастацтва “Ў”  у межах выставы “Без выключэнняў! У працэсе”.

Калі: 14 ліпеня 2018

Час: 15:00–19:00

Дзе: галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (вул. Кастрычніцкая, 19, Мінск). Прастора дасяжная для людзей у вазку. Ёсць месца для паркоўкі аўто.

Уваход вольны! Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю па спасылцы https://goo.gl/9APxK0 да 21:00 13 ліпеня. Усе зарэгістраваныя чытачы атрымаюць электронную версію поўнага каталогу жывых кніг.

Не забывайце падпісвацца на нас у ВК, FB, Instagram, Telegram! Мы заўсёды рады новым людзям у камандзе! Калі вы хочаце стаць валанцёрам на Жывой Бібліятэцы, прапанаваць нам сваё памяшканне, дапамагчы з пошукам Кніг ці вы самі Кніга, пішыце нам у сацыяльных сетках або на скрыню human.library.belarus@gmail.com. Мерапрыемства будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.

Чакаем вас і вашых сяброў і сябровак на Жывой Бібліятэцы!
Дата публикации: 16:37 09.07.2018
E-mail*
Доп.информация
Что отправить?Статью целикомАнонс
 
Комментарии к статье

Вход в систему

Пользователь  
Пароль
Связаться с нами 
Бюро «Карьера»             ©2009-2016, Все права защищены 
+375 29 6714119                                                                                                    
Создание сайта Разработка и размещение Веб-ресурсов